Джэйн Біркін — ікона стылю 70-х і муза Сержа Генсбура.

Яна нарадзілася ў 1946 годзе ў Лондане. Сваю кар'еру пачала са здымкаў у фільмах, але сапраўдную вядомасць ёй прынёс творчы дуэт з Сержам Генсбурам. У 1969 годзе яны выпусцілі сінгл «Je t'aime… moi non plus», які адразу стаў хітом.

Біркін таксама сыграла ў фільмах Мікеланджэла Антаніёні «Фотапавелічэнне» і «Калейдаскоп», папулярных экранізацыях Агаты Крысці «Смерць на Ніле» і «Зло пад сонцам» і іншых.

Джэйн Біркін і Серж Генсбур, 1974 год. Фота: AP Photo / Jean Jacques Levy

Джэйн Біркін і Серж Генсбур, 1974 год. Фота: AP Photo / Jean Jacques Levy

У яе гонар названа адна з самых вядомых і дарагіх мадэляў сумак Hermès.

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
40
Абуральна
4