Хаміль распавёў, што яму правялі тэрміновае аортакаранарнае шунціраванне і тым самым выратавалі жыццё. Ён падзякаваў за экстранную дапамогу і эфектыўнае лячэнне дактарам шпіталяў Sao Joao і Santo António.

«Як сказалі дактары, такіх выпадкаў адзін на мільён. У гэты момант я знаходжуся ў працэсе рэабілітацыі пасля комы і таго, што адбылося. Я аднаўлюся і вярнуся да канцэртнай дзейнасці, як толькі скончу rehabilitation. Не кіпішуйце! Усё будзе добра!» — піша Хаміль.

Хаміль — пастаянны ўдзельнік «Касты» з 1999 года. З пачаткам поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну гурт адкрыта выступіў супраць вайны і трапіў у неафіцыйны «спіс забароненых музыкаў», канцэрты якіх нібыта прызнаныя ўладамі РФ непажаданымі. Удзельнікі «Касты» з'ехалі з Расіі і выступаюць за мяжой, нагадвае «Медуза».

Клас
14
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
6
Сумна
1
Абуральна
0