Фота: krd.ru

Фота: krd.ru

Ржыцкі — капітан другога рангу, былы камандзір падлодкі «Краснадар». Калі ён перайшоў на працу ў мабілізацыйны аддзел Краснадара, невядома, аднак, як сведчыць копія сайта адміністрацыі горада, якая захавалася ў кэшы, па стане на студзень 2022 года імя Ржыцкага ў структуры аддзела не згадвалася.

Ржыцкі, па даных «Коммерсанта», быў сынам падводніка, нарадзіўся ў Петрапаўлаўску-Камчацкім. Скончыў Санкт-Пецярбургскі вайскова-марскі інстытут і Вышэйшыя спецыяльныя афіцэрскія класы ВМФ. Пасля гэтага служыў на падлодцы «Алроса» Чарнаморскага флоту, пачаў камандзірам мінна-тарпеднай баявой часці, а ў жніўні 2013-га ўзначаліў экіпаж.

Камандзірам «Краснадара» Ржыцкі стаў у 2016 годзе.

У 2017 годзе падлодка пад камандаваннем Ржыцкага «з Міжземнага мора наносіла ўдары крылатымі ракетамі «Калібр» па пазіцыях баевікоў «Ісламскай дзяржавы» ў Сірыі», як піша РБК. У жніўні таго ж года яна прыбыла ў Севастопаль, тады камандзірам падводнага судна таксама быў Ржыцкі.

Дызель-электрычная падлодка «Краснадар» Чарнаморскага флоту была спушчаная на ваду ў красавіку 2015 года. Яна пабудаваная на прадпрыемстве «Адміралцейскія верфі» ў рамках праекта 636. Прызначаная для барацьбы з надводнымі караблямі і субмарынамі, пастаноўкі мінных загарод, вядзення разведкі.

Ржыцкі быў унесены ў базу ўкраінскага сайта «Міратворац», пост аб ім датаваны ліпенем 2022 года.

Украінскія медыя тады апублікавалі даныя камандзіраў расійскіх падлодак, якія могуць несці ракеты «Калібр», гэта адбылося пасля ўдару па Вінніцы.

Мінабароны Расіі паведаміла, што ўдар быў нанесены па будынку Дома афіцэраў у гэтым горадзе, дзе нібыта ішла нарада камандавання ўкраінскіх Паветраных сіл з прадстаўнікамі замежных пастаўшчыкоў узбраенняў. Усе яны былі знішчаныя, гаварылі ў расійскім вайсковым ведамстве. Падчас ракетнага ўдару па Вінніцы 14 ліпеня 2022 г. загінулі 27 чалавек, у тым ліку дзеці. 

Бацька Ржыцкага распавёў Baza, што яго сын падаў рапарт на звальненне з Узброеных сіл у 2021 годзе, але звольнілі яго ў жніўні 2022 года, бо працэдура гэта няхуткая. Да яе завяршэння Ржыцкі знаходзіўся ў Севастопалі і ў мора не выходзіў, як сцвярджае бацька.

Паводле бацькі, у гэты перыяд у мора капітан другога рангу Ржыцкі не выходзіў і «не ўдзельнічаў у СВА ніякім чынам».

Бацька таксама сцвярджае, што Ржыцкі патрапіў у базу «Міратворца» пасля 2014 года, калі пераганяў дызельную падводную лодку «Запарожжа», якая раней уваходзіла ў склад ВМС Украіны.

Праз некалькі месяцаў пасля канчатковага звальнення з Узброеных сіл Ржыцкі ўладкаваўся на працу ў адміністрацыю Краснадара, як піша Baza.

Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны не брала на сябе адказнасць за забойства, але паведаміла яго некаторыя падрабязнасці. 

Чытайце таксама:

Гісторыя чатырохгадовай Лізы і яшчэ двух дзяцей, якія загінулі ў часе ракетнага ўдару па Вінніцы

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
1