Улан-Батар. Фота: Getty Images

Улан-Батар. Фота: Getty Images

Лукашэнка адзначыў канструктыўны характар адносін паміж Мінскам і Улан-Батарам, заснаваных на доўгай дружбе народаў, а таксама на раўнапраўным і ўзаемавыгадным партнёрстве па шырокім спектры напрамкаў.

«Няпростая абстаноўка ў свеце патрабуе ад нас скаардынаваных намаганняў як у рамках двухбаковага парадку дня, так і на міжнароднай арэне», — падкрэсліў ён.

Лукашэнка пажадаў Ухнаагійну Хурэлсуху моцнага здароўя і дабрабыту, а мангольскаму народу — міру і росквіту.

Наадам — традыцыйнае мангольскае спаборніцтва, таксама названае «трыма мужчынскімі гульнямі» (эрыйн, гурван, наадам) — гэта мангольская барацьба, скачкі і стральба з лука. Праводзіцца па ўсёй краіне ў свята сярэдзіны лета.

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0