Lukashenka must be tried for crimes against humanity poster in Warsaw

Плакат у Варшаве з надпісам «Санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі за злачынствы супраць чалавечнасці». Фота: «Наша Ніва»

Галоўныя лічбы:

— толькі траціна (34%) палякаў лічыць, што беларусы прыязна ставяцца да Польшчы. У 2020 годзе так лічыла 63%.

— 88% палякаў дакладна ведаюць, хто такі Аляксандр Лукашэнка. Пра Святлану Ціханоўскую і Андрэя Пачобута ведае толькі 37%.

— 74% палякаў ацэньваюць Аляксандра Лукашэнку вельмі негатыўна, пазітыўна — усяго каля 3%. Яго ўспрымаюць у першую чаргу як «дыктатара, які мучыць уласны народ» і які «ўзмацняе залежнасць ад Пуціна і Расіі».

— 42% палякаў лічаць беларусаў інертнымі і пасіўнымі да расійскай агрэсіі ва Украіне. 39% — што беларусы ў большасці выступаюць супраць ваенных дзеянняў і салідарызуюцца з украінцамі. Што беларусы на баку Расіі, мяркуе толькі 12% палякаў.

— 79% палякаў згодныя, што Польшча зацікаўленая ў тым, каб у Беларусі запанавалі свабода і дэмакратыя. Што беларусы самі вінаватыя ў сваіх праблемах, бо абралі Лукашэнку прэзідэнтам, лічыць 35% палякаў. Што сітуацыя ў Беларусі — гэта праблема саміх беларусаў — 37%.

Даследчыкі адзначаюць, што падзеі апошніх гадоў карэнным чынам змянілі сітуацыю ў нашым рэгіене. І сёння Беларусь у польскім успрыманні ідзе следам за Расіяй, дзе пасля 2014 года назіралася тэндэнцыя адрознівання простых расіян ад уладаў у Крамлі.

Вайна супраць Украіны пагоршыла стаўленне палякаў не толькі да Лукашэнкі, але і да беларусаў. Адказнасць за гэта аўтары даследавання ўскладаюць на палітыку Расіі, якая стала «каменем на шыі» беларусаў.

Таксама прычынай называецца агрэсіўная палітыка Лукашэнкі, тэрор і рэпрэсіі, у тым ліку супраць польскай меншасці і культуры ў Беларусі.

У адносінах да беларусаў у польскім грамадстве захоўваецца трывалы стэрэатып, што наша нацыя пасіўная. Асабліва гэта ўзмацняецца на фоне канфлікту ва Украіне. 

Пры гэтым палякі даволі моцна цікавяцца падзеямі ў Беларусі, якія выйшлі з пэўнай «зоны забыцця». Спрыяе ж павышанай зацікаўленасці геаграфічная і культурная блізкасць дзвюх краін.

Чытайце таксама:

Што беларусы думаюць пра размяшчэнне ў краіне ядзернай зброі?

Новае апытанне паказала, колькі беларусаў падтрымлівае вайну і размяшчэнне ядзернай зброі

Больш за 90% украінцаў адмоўна ставяцца да Лукашэнкі — апытанне

Клас
32
Панылы сорам
12
Ха-ха
8
Ого
5
Сумна
24
Абуральна
11

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?