Фота: Thierry Monasse / Getty Images

Фота: Thierry Monasse / Getty Images

Удзельнікі перамоў з ліку краін НАТА цягам некалькіх дзён узгаднялі выніковы дакумент саміту Альянсу ў Вільні. Паводле інфармацыі выдання, у той час як многія дзяржавы на чале з Францыяй, Вялікабрытаніяй і Польшчай выступаюць за запрашэнне для Украіны, як толькі пачне дзейнічаць рэжым спынення агню з Расіяй, да апошніх выхадных Германія і ЗША не падтрымлівалі такі план.

Замест гэтага Берлін і Вашынгтон заклікалі прытрымлівацца Плана дзеянняў па сяброўстве ў НАТА, ужо сфармуляванага для Украіны ў 2008 годзе. Гэты план прадугледжвае шматлікія крокі і ўмовы, якія Кіеў павінен быў бы выканаць, перш чым атрымаць запрашэнне ў НАТА.

У той жа час, згодна з канфідэнцыйным дакументам нямецкага ўрада, ЗША «заявілі аб сваёй згодзе адмовіцца ад Плана дзеянняў па сяброўстве для Украіны «пры ўмове правядзення далейшых рэформаў».

«Мы хацелі прапанаваць Украіне фінскую мадэль, гэта значыць уступленне на працягу некалькіх месяцаў, як толькі скончацца баявыя дзеянні», — заявіў выданню неназваны дыпламат.

У процівагу гэтаму ў дакуменце нямецкага ўрада гаворыцца пра тое, што ўрад Шольца «не пагодзіцца ні на якія фармулёўкі, якія б стваралі ўражанне «хуткага трэка» для ўступлення Украіны». Аб «пераглядзе рашэння Бухарэста 2008 года» для ўрада Германіі «не можа быць і гаворкі».

Таму Германія не ўспрыме «ні згадкі пра запрашэнне», ні згадкі пра «законнае месца Украіны ў НАТА» ў выніковым дакуменце Альянсу. Урэшце, Берлін «гатовы разглядаць кампрамісныя фармулёўкі» адносна будучага ўступлення Украіны ў НАТА, «хоць умовы для гэтага яшчэ не выкананы».

«Таму не выключана, што нямецкі ўрад пагодзіцца і на адмову ад Плана дзеянняў па сяброўстве, не згаджаючыся, аднак, на практыцы на паскораны прыём Украіны (fast track) па завяршэнні вайны», — піша выданне.

Выданню таксама стала вядома, што ў панядзелак увечары перагаворшчыкі Германіі і іншых дзяржаў збяруцца ў Вільні і паспрабуюць яшчэ раз знайсці кампраміс па Украіне да прыезду кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў. «У горшым выпадку кіраўнікі ўрадаў павінны будуць самі падключыцца да перамоў у аўторак», — сказаў адзін з дыпламатаў.

Чытайце таксама:

Зяленскі: Не хачу ехаць у Вільню дзеля забавы, Украіна павінна атрымаць гарантыі бяспекі

Байдэн: Каб разгледзець заяўку Украіны ў НАТА, павінна скончыцца вайна

Міністр замежных спраў Украіны заклікаў Нямеччыну не паўтараць памылку Меркель

Клас
6
Панылы сорам
2
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
6