«Прадукцыя пад брэндам «АктиБио» будзе вырабляцца па абсалютна тых жа высокіх стандартах якасці і бяспекі з тым жа смакам на той жа вытворчасці», — гаворыцца ў прэс-рэлізе кампаніі.

У кастрычніку 2022 года французская Danone абвясціла пра выхад з расійскага бізнэсу і аб тым, што перадае вытворчасць прадукцыі новаму ўласніку. «Danone лічыць, што гэта найлепшы варыянт для забеспячэння доўгатэрміновай бесперапыннай працы мясцовага бізнэсу, а таксама для супрацоўнікаў, заказчыкаў і партнёраў», — гаварылася ў заяве кампаніі.

У красавіку «Известия» са спасылкай на крыніцу паведамлялі, што кампанія плануе замяніць некалькі брэндаў, у прыватнасці «Активиа», маркай «Простоквашино». Кампанія заявіла, што вывучае розныя магчымасці таго, як зрабіць міжнародныя брэнды больш рэлевантнымі для лакальнага рынку, піша «Дождь».

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4