Чарга фур на памежным пераходзе ў Брэсце. Фота: 5 ліпеня 2023

Чарга фур на памежным пераходзе ў Брэсце. Фота: 5 ліпеня 2023

Як расказаў «Ганцавіцкаму часу» брэсцкі кіроўца Юрый, чарга шмат у чым вырасла праз тое, што многім даводзіцца выплачваць штрафы па 20 базавых адзінак (540 рублёў).

«Чарга сабралася таму, што машыны, якія выехалі да 3 ліпеня, пры вяртанні павінны аплаціць штраф у памеры 20 базавых велічынь. Нават калі выехаў 2-га чысла і заехаў у тэрмінал 3-га чысла, таксама абавязаныя заплаціць (уводзілі забарону на транзіт транспартных сродкаў і потым адмянілі).

Нават выпісаныя мытняй патрабаванні на 10 сутак знаходжання не вызваляюць ад выплаты штрафу. Не пагражае штраф тым, хто выехаў пасля 3 ліпеня. Чаканне для выплаты штрафу ў тэрмінале каля 30 гадзін», — расказаў суразмоўца.

Дальнабойнік стаіць у чарзе з вечара 4 ліпеня, але кажа, што «прасоўвання амаль ніякага». «Стаю за Косічамі. Мост тут чыгуначны. 20 кіламетраў калейка — гэта вельмі шмат». Колькі дзён давядзецца стаяць у чарзе, сказаць ён не бярэцца.

Іншы суразмоўца «Ганцавіцкага часу», Аляксей працуе лагістам у транспартнай кампаніі ў Польшчы. Ён расказаў, што ў чарзе некалькі дзён стаіць ягоны кіроўца.

«Так, ёсць такая праблема. Тыя, хто перачапіўся ў тэрмінале пасля 2 ліпеня, павінны плаціць 20 базавых штрафу. Штрафы паяюць усім, нават калі ты ўмоўна перачапіўся да 2 ліпеня. У мяне канкрэтна крайняя перачэпка была 1-га чысла. Думаў, да 3-га чысла мой кіроўца з'едзе. Але вось стэлефанаваўся з ім, за суткі ніякага руху. Як стаяў каля Камянецкага кальца, так і стаіць.

У калейцы кажуць, што мытнікам няважна, калі ты перачапіўся, хоць ёсць паперы. Усё роўна 20 базавых. Мне яшчэ не прыляцела, але я адчуваю, што прыляціць».

Лагіст кажа, што павольны рух чэргаў тлумачылі спачатку рамонтам, потым адсутнасцю святла, а цяпер афармленнем штрафаў.

У пачатку ліпеня вялізныя чэргі фур збіраліся да гэтага пагранпераходу і з польскага боку. Але лагіст Аляксей кажа, што цяпер на тым баку калейка значна паменшылася.

Чытайце таксама:

Стаяць 30 гадзін на польскай мяжы ці ехаць круг 700 км праз Літву?

На польска-беларускай мяжы чарга як у 1990-я

Аднавілі магчымасць пазачарговага ўезду транспарту ў памежны пункт «Казловічы»

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
10