Фота: AP Photo

Фота: AP Photo

Журналісты Бі-бі-сі патэлефанавалі па гарачых лініях ПВК «Вагнер» у некалькі гарадоў, і там, дзе паднялі трубку, пацвердзілі, што яны набіраюць супрацоўнікаў у звычайным рэжыме.

Ад Калінінграда да Краснадара па-ранейшаму набіраюць людзей, каб яны адправіліся ваяваць ва Украіну. І гэта кантракты з самім «Вагнерам», а не з Мінабароны Расіі.

«Нічога не змянілася», — казалі ў многіх байцоўскіх цэнтрах і баксёрскіх клубах, у якія тэлефанавалі журналісты. Гэта дзіўна, улічваючы, што ўсяго некалькі дзён таму «вагнераўцы» ішлі маршам на Маскву.

Большасць баевікоў ПВК «Вагнер», мяркуючы па ўсім, па-ранейшаму ўзброеныя і знаходзяцца на сваіх базах на ўсходзе Украіны, як піша Бі-бі-сі.

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
5