Моніка Белучы і Цім Бёртан. Фота: сацыяльныя сеткі
У пачатку года з'явіліся чуткі, што 64-гадовы рэжысёр Цім Бёртан захапіўся акцёркай Монікай Белучы. Папарацы ўдалося зрабіць здымкі закаханых падчас іх прагулкі па Парыжы. Акцёрка і стваральнік серыяла «Уэнсдэй» доўгі час не каментавалі свае стасункі. Толькі цяпер зорка фільма «Малена» шчыра расказала пра іх раман, як піша Voice.
58-гадовая акцёрка дала інтэрв'ю, дзе адказала на шматлікія пытанні пра тое, ці свабоднае яе сэрца. Моніка прызналася: яна закаханая і шчаслівая. Мадэль запэўніла, што з вялікай пяшчотай ставіцца да выбранніка і ўскладае вялікія надзеі на новае пачуццё.
Белучы выказала меркаванне, што такія знаёмствы — вялікая ўдача, ёй вельмі пашанцавала. «Што я магу сказаць? Я рада знаёмству з гэтым чалавекам. Гэта адна з тых сустрэч, якія рэдка здараюцца ў жыцці», — заявіла акцёрка.
Выканаўца ролі Алекс у фільме «Незваротнасць» падкрэсліла, што адчувае моцныя і глыбокія эмоцыі. «Я ведаю гэтага чалавека. Я кахаю яго. Цяпер я збіраюся сустракацца з рэжысёрам. Пачынаецца яшчэ адна прыгода», — сказала яна ў інтэрв'ю для французскага ELLE.
Іскра паміж знакамітасцямі ўспыхнула падчас 14-га кінематаграфічнага фестывалю імя братоў Люм'ер, які адбыўся восенню мінулага года. Якраз падчас мерапрыемства іх упершыню ўбачылі ў кампаніі адно аднаго. Яны захоплена гутарылі і шмат часу праводзілі разам.
Цім Бёртан шмат гадоў быў жанаты з галівудскай акцёркай Хеленай Бонэм Картэр. Іх лічылі ідэальнай парай. Але ў 2014 годзе яны раптам абвясцілі пра развод. Зоркі засталіся сябрамі і дамовіліся аб сумеснай апецы над дзецьмі.
У 2013 годзе Моніка Белучы развялася з Венсанам Касэлем, з якім пражыла ў шлюбе 13 гадоў. У іх саюзе на свет з'явіліся дочкі Дзева і Леон. Акцёры засталіся ў добрых стасунках. Старэйшая дачка ўпэўнена ідзе па слядах маці — будуе паспяховую кар'еру мадэлі.
Чытайце таксама:
Шакіра знайшла сабе пару. І гэта зноў вядомы спартовец
У 83-гадовага Аль Пачына нарадзіўся сын. Назвалі Раманам
Некалі самы багаты чалавек планеты заручыўся са сваёй партнёркай






і зноў акцёрка... рэжысёр і акцёрка... які не
чаканы саюз)