«Вагнераўцы» загружаюць танк на платформу ў Растове-на-Доне пасля прыняцця рашэння аб адступленні ў «палявыя лагеры». 24 чэрвеня 2023 года. Фота: AP Photo

«Вагнераўцы» загружаюць танк на платформу ў Растове-на-Доне пасля прыняцця рашэння аб адступленні ў «палявыя лагеры». 24 чэрвеня 2023 года. Фота: AP Photo

«Мы пакуль ніякіх лагераў не будуем. Але калі яны захочуць (я так разумею, яны глядзяць асобныя тэрыторыі), мы іх размесцім. Стаўце палаткі, калі ласка. Але пакуль яны знаходзяцца ў Луганску ў сваіх лагерах», — сказаў Лукашэнка.

«Мы ім прапанавалі адну з закінутых часцей. Калі ласка — плот ёсць, усё ёсць. Стаўце палаткі. Чым можам, дапаможам. Пакуль вызначацца, чым ім займацца», — дадаў ён.

Таксама Лукашэнка запэўніў, што ў Беларусі не будуць адкрывацца пункты па наборы ў ПВК «Вагнер»:

«Нам не трэба адкрываць ніякія пункты па наборы «Вагнера». Я думаю, іх і не будзе ніколі. Вось на гэты момант, я мяркую, што ніякіх пунктаў нам адкрываць не трэба і іх не будзе. А хто захоча там служыць, яны знойдуць туды дарогу».

Чытайце таксама:

Лукашэнка пацвердзіў, што Прыгожын ужо ў Беларусі

«Размаўлялі першы раўнд хвілін з 30 на мацернай мове. Выключна». Лукашэнка выклаў сваю версію перамоў з Прыгожыным

«Людзі не разумеюць, што і мы прагматычна да гэтага падыходзім». Лукашэнка патлумачыў, як збіраецца выкарыстоўваць «вагнераўцаў»

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
14