Як пішуць стваральнікі бібліятэкі, з правіламі карыстання, а таксама з электронным каталогам кніг можна азнаёміцца загадзя, а потым проста ўзяць абраную кнігу, завітаўшы ў прастору «Кропка» (адрас удакладняць у адміністратараў).

Пакуль спіс невялікі, але людзі могуць дапамагчы праекту.

Ёсць два варыянты:

  • можна аддаць у бібліятэку кнігі беларускіх аўтараў ці пераклады замежнай літаратуры на беларускую мову;

  • пазычыць кнігі часова, каб іх дадалі ў спіс «Народная бібліятэка беларусаў Тбілісі» і больш людзей мелі магчымасць пачытаць беларускія творы.

Па ўсіх пытаннях можна пісаць на старонкі прасторы ў тэлеграме ці інстаграме.

Чытайце таксама:

«Байсол» збірае грошы на дапамогу музыку Фёдару Жывалеўскаму

Смерць беларускай айцішніцы ў Грузіі: як трагедыя маладой дзяўчыны вылілася ў вялікі краўдшэймінг

«І нават Пуціна зая…лі. І нават Пуцін іх зая…ў». Стась Карпаў падзяліўся думкамі пра «добрых рускіх», пабачаных на гарачым поўдні

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0