Прэм'ер Эстоніі Кая Калас вітаецца з прэм'ер-міністрам Украіны Дзянісам Шмыгалем. Фота з яе інстаграма

Прэм'ер Эстоніі Кая Калас вітаецца з прэм'ер-міністрам Украіны Дзянісам Шмыгалем. Фота з яе інстаграма

Ужо ў самым пачатку вайны ва Украіне еўрапейскія краіны даручылі Еўракамісіі распрацаваць юрыдычную схему, якая дапамагла б выкарыстоўваць замарожаныя актывы Расbі для дапамогі Украіне і яе аднаўлення.

4 студзеня тагачасны ўрад у складзе Партыі рэформаў, «Айчыны» і Сацыял-дэмакратычнай партыі вырашыў, што паколькі Еўропа яшчэ не знайшла рашэння, то гэтым зоймецца Эстонія.

Прэм'ер-міністр Кая Калас сказала Postimees, што гэта крок у правільным кірунку.

«Мы спадзяёмся, што ў Еўрапейскай радзе распрацаванае намі рашэнне прымуць. Прававыя сістэмы розных краін адрозніваюцца, але мы, безумоўна, зможам прасунуцца ў гэтым пытанні, калі ў Еўрапейскім саюзе будзе агульная аснова. Рашэнне амаль гатова, яно абмяркоўвалася ў Кабінеце міністраў, але некаторыя дэталі яшчэ трэба ўдакладніць», — сказала кіраўніца ўрада Эстоніі.

Паводле яе слоў, замарожаныя актывы Расіі будуць прымяняцца для аднаўлення Украіны ў авансавым парадку: калі Масква возьме на сябе адказнасць за нанесеную шкоду і выплаціць кампенсацыі, гэта дазволіць ёй атрымаць кампенсацыю за канфіскаваныя актывы.

Клас
12
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1