Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

У ноч на аўторак месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Днём месцамі чакаюцца навальніцы, у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях — моцныя дажджы.

Ноччу тэмпература складзе +9..+15°С, максімальная днём +19..+25°С. У Мінску ўдзень да +25°С.

28 чэрвеня, у сераду, месцамі пройдуць моцныя дажджы. У асобных раёнах магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра панізіцца: начныя мінімумы складуць +8..+14°С, максімальная днём +14..+20°С, толькі месцамі да +23°С. У Мінску, як паведамляе pogoda.by, удзень усяго +15°С.

29 чэрвеня, у чацвер, на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах з навальніцамі. Ноччу +9..+14°С, максімальная тэмпература днём +18..+25°С. У Мінску +20°С.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0