Дзяніс Дзікун
Іх абвінавацілі ў падпале рэлейнай шафы сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакавання (СЦБ) на чыгуначнай станцыі 28 лютага — на чацвёрты дзень поўнамаштабнай вайны ва Украіне. Таксама іх асудзілі за «здраду дзяржаве», рэгістрацыю ў плане «Перамога» і сувязь з BYPOL. Працэс тры месяцы праходзіў у закрытым рэжыме.
У калоніі Дзяніс знаходзіцца з канца красавіка. Па інфармацыі «Гомельскай Вясны», Дзяніса змясцілі ў ШІЗА адразу пасля прыбыцця ва ўстанову. Пасля заканчэння тэрміну яго перавялі ў атрад, але праз дзень-два яго зноў адправілі ў штрафны ізалятар, дзе палітвязень знаходзіцца да гэтага часу.
Напішыце ліст палітвязню: ПК №9, 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16, Дзікуну Дзянісу Сяргеевічу.
Чытайце таксама:
Хто яны — трое рэйкавых партызан, якім пагражаў расстрэлам СК