Фота: сацыяльныя сеткі

Фота: сацыяльныя сеткі

Сонца ў Мінску ўзышло ў 04:37, будзе ў зеніце ў 13:11, а спусціцца за небасхіл у 21:45.

Даўжыня дня складзе 17 хвілін 07 секундаў.

Калі казаць навуковымі тэрмінамі, летняе сонцастаянне — гэта момант, калі сонца ў Паўночным паўшар'і трапляе ў самы паўночны яго пункт. Адпаведна зімовае сонцастаянне адбываецца 20 ці 21 снежня.

Ноч на 22 чэрвеня будзе самай кароткай.

Пасля летняга сонцастаяння дні будуць станавіцца карацейшымі, а ночы — даўжэйшымі.

Толькі што сёння будзе вельмі горача. Па краіне да +31°С, у Мінску да +30°С, прычым вечарам да +25°С.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0