Кірыла Буданаў. Фота: Укрінфарм

Кірыла Буданаў. Фота: Укрінфарм

Паводле Буданава, «цяпер ва Украіне ствараецца спецыяльны атрад несмяротных палкаводцаў і камандуючых».

«У гэты атрад уваходзяць Валерый Залужны, я, Сцяпан Бандэра, Сымон Пятлюра, Іван Мазепа. Таму ў расіян яшчэ будзе вельмі шмат працы ў нервовай, істэрычнай абстаноўцы. Атрад несмяротных будзе ўначы прыходзіць у сны да расійскіх абывацеляў, якія хацелі захапіць Украіну, і іх кашмарыць», — сказаў Буданаў.

Расійскія прапагандысты паведамілі пра чарговы нібыта фенаменальны поспех сваіх вайскоўцаў і спецслужбаў 15 чэрвеня. Паводле іх, Кірыла Буданаў быў цяжка паранены расійскай ракетай яшчэ 29 мая.

17 чэрвеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Буданаў удзельнічаў у пасяджэнні ваеннага кабінета, якое адбылося напярэдадні.

Раней расійская прапаганда (а за ёй і беларуская) цягам мая запускала інфармацыю пра тое, што спачатку нібыта загінуў, а пасля быў цяжка паранены галоўнакамандуючы УСУ Валерый Залужны. Ён сапраўды не з'яўляўся на публіцы некалькі тыдняў, але 25 і 26 мая з'явіўся і на фота, і на відэа.

Чытайце таксама:

«Калі шалёны дыктатар аддасць загад — кідайце зброю. Інакш адзінае, што вас чакае, — гэта смерць». На ўкраінска-беларускай мяжы прагучаў зварот палка Каліноўскага да беларускіх вайскоўцаў

Украінскае Мінабароны гаворыць пра цяжкую сітуацыю на ўсходзе

«Ніводны Patriot ва Украіне не знішчаны». Зяленскі абвяргае Пуціна

Клас
29
Панылы сорам
3
Ха-ха
15
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2