Калаж «24 канала»

Калаж «24 канала»

У Сімферопалі выбухнуў аўтамабіль прызначанага Расіяй «памочніка віцэ-прэм'ера Запарожскай вобласці» Уладзіміра Епіфанава, гэта пацвердзілі акупацыйныя ўлады.

Паводле папярэдніх звестак, Епіфанаў, яго сакратар і ахоўнік атрымалі моцныя апёкі галавы, тулава і рук (ад 30 да 50%).

«Сёння раніцай (каля 4-й раніцы) на Еўпатарыйскай шашы ў Сімферопалі выбухнуў аўтамабіль, у якім ехаў памочнік віцэ-прэм'ера па эканамічным развіцці Запарожскай вобласці і па сумяшчальніцтве кандыдат у дэпутаты ад «Адзінай Расіі» Уладзімір Епіфанаў.

Епіфанаў ехаў за рулём «Лэнд Крузера», у салоне былі яшчэ яго сакратар і ахоўнік. У нейкі момант выбухнуў усталяваны ў машыне газавы балон. Пасля выбуху чыноўнік страціў кіраванне аўтамабілем і ўрэзаўся ў плот», — паведамляецца ў тэлеграм-канале прадстаўніка акупацыйных уладаў Запарожскай вобласці Уладзіміра Рогава.

Клас
13
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0