Малады чалавек размясціў відэа, дзе паклікаў сваіх фанатаў на фан-сустрэчу ў цэнтры Магілёва 3 чэрвеня. Аднак фан-сустрэчы не адбылося: відэа было выдаленае, а сведкі паведамілі, што Галавача забралі сілавікі.

У сваім апошнім відэа ў TikTok блогер папрасіў прабачэння і коратка паведаміў, што «па пэўных прычынах сустрэча адмяняецца», хаця на яе ўжо прыйшлі некаторыя людзі.

У дачыненні да блогера распачалі адміністрацыйны працэс па арт. 24.23 КаАП (Несанкцыянаванае пікетаванне). Папярэдне Арцём атрымаў 15 сутак арышту.

Чытайце таксама:

Уладальніцы аграсядзібы «Стулы» далі 15 сутак

Дачка Ціханоўскіх збірае грошы на танк, каб «вызваліць тату»

Асуджаны на два гады «хіміі» адвакат Мачалаў: «Не веру, што ёсць суддзі, якія не разумеюць, што яны робяць»

Клас
0
Панылы сорам
10
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1