Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Ван Вэньбінь. Фота: Mark Schiefelbein / AP

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Ван Вэньбінь. Фота: Mark Schiefelbein / AP

МЗС Кітая не мае ніякай інфармацыі аб пастаўках кітайскіх бронемашын салдатам Рамзана Кадырава ў Расію. Пра гэта 12 чэрвеня паведаміў афіцыйны прадстаўнік кітайскага МЗС Ван Вэньбінь, адказваючы на ​​пытанне ўкраінскага журналіста, перадае ТАСС.

Па словах Вэньбіня, Кітай не імкнецца распальваць варожасць ва Украіне шляхам паставак узбраення бакам канфлікту і хоча прасоўваць мірны перагаворны працэс для яго заканчэння. 

У дадатак да гэтага кітайскі прадстаўнік папракнуў сусветныя медыя ў неаб'ектыўнасці і непрафесіяналізме пры падачы інфармацыі аб палітыцы Кітая.

«Я не маю ніякага паняцця аб так званых доказах паставак нашых узбраенняў Чачні, пра якія вы кажаце. Кітай не пастаўляе зброі і не распальвае варожасці, а толькі імкнецца да мірнага ўрэгулявання канфлікту. І гэтая пазіцыя павінна быць відавочная для сусветнай супольнасці, а па-сапраўднаму адказныя медыя мусяць паводзіць сябе аб'ектыўна і прафесійна, абапіраючыся на рэальныя факты», — заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Ван Вэньбінь.

Нагадаем, што нядаўна сам кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў выклаў відэа, у якім паказаў купленую для вайны ва Украіне вайсковую тэхніку, сярод якой былі заўважаныя новыя кітайскія бронемашыны Tiger 4x4. Гэта можа лічыцца першым афіцыйным пацвярджэннем факта вайсковых паставак Кітая ў Расію з моманту пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне.

Чытайце таксама:

Пасол Кітая паставіў пад сумнеў легітымнасць постсавецкіх дзяржаў

Кітай патрабуе пакінуць за Расіяй акупаваныя тэрыторыі Украіны — WSJ

Алейнік спадзяецца, што кітайцы пры арганізацыі перамоў паміж Украінай і Расіяй не забудуць і пра рэжым Лукашэнкі

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?