Аляксандру абвінавацілі ў тым, што яна, убачыўшы ў сацсетцы «Аднакласнікі» абразлівую публікацыю пра Лукашэнку, падзялілася ёю на сваёй старонцы.
Публікацыя змяшчала выяву надмагільнай пліты з фотаздымкам Лукашэнкі і негатыўны тэкст пад ёй. Як паведаміла на судзе жанчына, тэкст пад публікацыяй падаўся ёй забаўным, таму яна паставіла яму адзнаку «клас» і зрабіла рэпост на сваю старонку.
Жанчына цалкам прызнала віну і раскаялася ў здзейсненым.
Аляксандра мае сярэднюю спецыяльную адукацыю, беспрацоўная.





