Анджэй Дуда. Фота: AP

Анджэй Дуда. Фота: AP

Пра гэта Дуда сказаў у размове з Алмарам Латурам, генеральным дырэктарам Dow Jones, выдаўцом The Wall Street Journal, паведамляе «Еўрапейская праўда».

«Сёння кажуць, што Уладзімір Пуцін прайграў вайну, а ягоная параза палягае ў тым, што Фінляндыя ўступіла ў NATO, хоць цягам многіх гадоў фінскі народ вагаўся, ці варта яму адмаўляцца ад нейтралітэту. Панове, Уладзімір Пуцін не прайграў ніводнай вайны», — заявіў прэзідэнт Польшчы.

Але ён выказаў надзею, што Пуцін прайграе вайну. Аднак, адзначыў Дуда, «цяпер мы маем сітуацыю, калі расійскі каток цісне Украіну, сотні людзей гінуць на фронце штодня, пры гэтым расіян больш за 100 мільёнаў, а ўкраінцаў менш за 40 мільёнаў».

«Ужо адна гэтая розніца паказвае, хто тут мае перавагу. Для расіян чалавечае жыццё нічога не значыць, для ўкраінцаў кожнае жыццё — на вагу золата. Гэта розныя культуры. Расія — ядзерная звышдзяржава, у яе гіганцкія запасы зброі, і што мы смяёмся з таго, што яна вывозіць танкі з 1960-х гадоў, калі кожны танк важыць 50—60 тон. Калі ён наедзе, ён раздушыць незалежна ад таго, сучасны ён ці не», — сказаў польскі прэзідэнт.

Пуцін прайграе вайну, калі расійскае войска будзе выціснута за межы міжнародна прызнаных межаў Украіны, перакананы Дуда.

«Вайна працягваецца, Расія ўсё больш мабілізуецца, расійская эканоміка пераходзіць на вайсковыя рэйкі. Не сумнявайцеся, што яны здольныя з дапамогай прапаганды сказаць людзям, што яны павінны зацягнуць паясы, і нават калі яны галодныя, яны павінны ганарыцца, бо Расія — вялікая», — дадаў прэзідэнт Польшчы.

Клас
47
Панылы сорам
1
Ха-ха
6
Ого
2
Сумна
6
Абуральна
1