Фота: твітар польскай Памежнай службы

Фота: твітар польскай Памежнай службы

Як заяўляюць актывісты праваабарончай арганізацыі Grupa Granica, група мігрантаў хоць і знаходзіцца па-за межамі польскай памежнай сцяны, але ўсё ж юрыдычна яны ўжо на тэрыторыі Польшчы, таму могуць падавацца на міжнародную абарону і маюць права трапіць у краіну.

Але для гэтага неабходна згода польскай Памежнай службы, якая ў выпадку адмовы будзе вымушаная выгнаць людзей на беларускую тэрыторыю, дзе, па словах мігрантаў, іх чакае расправа.

«У Беларусі ім небяспечна. У іх групе ёсць хворыя дзеці, а беларускія спецслужбы, па сведчаннях мігрантаў, прама пагражаюць ім збіццём і нават забойствам. Таму людзей трэба тэрмінова пускаць, бо яны на польскай тэрыторыі і згодныя на падачу дакументаў на міжнародную абарону», — расказалі актывісты Grupa Granica агенцтву Associated Press.

На гэты момант група мігрантаў усё яшчэ застаецца ў памежжы і чакае рашэння польскага боку. 

Нагадаем, што рэжым Лукашэнкі ў адплату за падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці з боку краін Захаду ў 2021 годзе справакаваў міграцыйны крызіс на ўсходняй мяжы Еўрасаюза. 

Мігрантаў з Бліжняга Усходу, Азіі і Афрыкі падманам заваблівалі ў Беларусь нібыта для больш лёгкага і даступнага маршруту ў Еўропу, аднак людзі ў выніку аказваліся ў пастцы між двух агнёў: краіны Еўрасаюза пачалі будаваць сцены і не пускалі мігрантаў, а рэжым Лукашэнкі ў той жа час спецыяльна падганяў людзей на пераход мяжы ЕС, не дазваляючы вяртацца і пагражаючы ім рэпрэсіямі.

Гэтыя спробы дэстабілізаваць мяжу хоць і зменшыліся па маштабе, але працягваюцца да гэтага часу. У лясах і балотах на захадзе Беларусі працягваюць знаходзіць трупы мігрантаў, а самі бежанцы часам адкрыта атакуюць заходніх памежнікаў.

Чытайце таксама:

Хваля эміграцыі ў 2021—2023 гадах — самая вялікая ў гісторыі Беларусі. Лічбы

Беларусы ляцелі ў Варшаву і неспадзявана прызямліліся ў Мінску. Спачатку спалохаліся, а пасля выдыхнулі

У Польшчы затрымалі арганізатара нелегальнай міграцыі з Беларусі

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
13

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?