Фота: Леанід Шчаглоў / БелТА

Фота: Леанід Шчаглоў / БелТА

У Гродне ў рацэ Гараднічанцы дзеці знайшлі чырванавухую чарапаху, піша БелТА.

Гэты від чарапах найчасцей жыве ў ЗША і Мексіцы, а вось для Беларусі яны лічацца чужародным відам. З часам чарапаха ператвараецца ў даволі буйную жывёлу. Так, даўжыня панцыра можа дасягаць ад 18 да 30 сантыметраў.

Фота: Леанід Шчаглоў / БелТА

Фота: Леанід Шчаглоў / БелТА

Такіх чарапах заводзяць дома, аднак для іх патрабуюцца пэўныя ўмовы. Да прыкладу, з-за памераў жывёл неабходныя вялікія акварыумы з фільтрамі, а таксама з падагрэвам. Нярэдка чарапах выпускаюць у адкрытыя вадаёмы, таму што зімы цяпер даволі мяккія. Яны добра адаптуюцца і жывуць у мясцовых рэках.

Фота: Леанід Шчаглоў / БелТА

Фота: Леанід Шчаглоў / БелТА

Чытайце таксама:

Жыве 30 гадоў і сыходзіць у зімовую спячку. Дзе ў Беларусі можна сустрэць рэдкую балотную чарапаху?

Навукоўцы: чарапашкі гавораць паміж сабой

Пад Пінскам на дарогу выйшла незвычайная жывёліна

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
3