Андрэй Мядзведзеў

Андрэй Мядзведзеў

У сераду Мядзведзеў, які прасіў прытулак у Нарвегіі пасля ўцёкаў з Расіі, апублікаваў відэазварот, у якім заявіў, што хоча вярнуцца на радзіму, нават калі гэта ўяўляе небяспеку для яго жыцця, піша Бі-бі-сі.

«У цэлым паглядзім, як яно пойдзе ў Расіі. Заб'юць — ок, не заб'юць — вялікі дзякуй. Дадуць жыць — яшчэ больш дзякуй», — кажа Мядзведзеў у роліку, размешчаным на YouTube.

26-гадовы Мядзведзеў таксама сказаў, што вакол яго «адбываецца шмат незразумелага». «Я сябе адчуваю нейкім хлопчыкам у нейкай вялікай гульні вялікіх дзядзечак. Удзельнічаць я ў гэтым не хачу. Сведчыць супраць чаго-небудзь я не хачу», — заявіў былы «вагнеравец».

13 студзеня Мядзведзеў незаконна перайшоў мяжу паміж Нарвегіяй і Расіяй. Нарвежскім уладам ён заявіў, што быў наймітам ПВК «Вагнер» і браў удзел у ваенных дзеяннях на тэрыторыі Украіны.

Паводле яго, ён быў сведкам пазасудовай расправы, якая ўчынялася наймітамі, а таксама іншых злачынстваў ва Украіне. Ён выказваў асцярогі, што вяртанне ў Расію будзе азначаць для яго гібель ад рук людзей заснавальніка ПВК «Вагнер» Яўгена Прыгожына.

Улады Нарвегіі заяўляюць, што зацікаўленыя ў паказаннях Мядзведзева як важнага сведкі ваенных злачынстваў, учыненых Расіяй.

Па словах Мядзведзева, ён мае намер адклікаць сваё прашэнне аб палітычным прытулку ў Нарвегіі.

У другой палове дня ў чацвер Мядзведзеў таксама даў інтэрв'ю кіраўніку праекта Gulagu.net Уладзіміру Асечкіну, у якім пацвердзіў, што ўжо звязаўся з прадстаўнікамі амбасады Расіі. Запіс заканчваецца словамі Мядзведзева, што па яго «ўжо прыехалі».

Мядзведзеў заявіў Асечкіну, што вырашыў вярнуцца на радзіму, бо хоча быць побач з сям'ёй — братам і сёстрамі. У інтэрв'ю ён таксама пытаецца Асечкіна: «Ты ведаеш, так, што такое страціць блізкага чалавека?» Пры гэтым не тлумачыць, што менавіта мае на ўвазе, і адзначае, што «не хоча, каб гэта публікавалі».

Чытайце таксама:

Былы камандзір ПВК «Вагнер» уцёк з Расіі і просіць палітычны прытулак у Нарвегіі

Паліцыя Нарвегіі не будзе дэпартаваць у Расію былога вагнераўца Мядзведзева

Вагнераўца, які ўцёк у Нарвегію і папрасіў там прытулку, арыштавалі за напад на паліцэйскіх

Клас
0
Панылы сорам
15
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2