Скрыншот відэа

Скрыншот відэа

СК піша, што ў лютым мінулага года 36-гадовы індывідуальны прадпрымальнік вырашыў вырабіць украінскі і бела-чырвона-белы сцягі, дзеля чаго звярнуўся да знаёмай краўчыхі.

У кастрычніку ён з сябрамі вырашыў вывесіць сцягі на ўсеагульны агляд. Задума была рэалізаваная на высакавольтнай апоры, размешчанай на скрыжаванні вуліц Рафіева і Семянякі: два чалавекі вывешвалі сцягі, а астатнія ўдзельнікі кантралявалі абстаноўку, знаходзячыся ўнізе.

Ужо на наступны дзень у адным з тэлеграм-каналаў, прызнаным экстрэмісцкім, з'явілася публікацыя аб праведзенай акцыі.

Праз некалькі дзён мінчукоў затрымала міліцыя. Таксама паведамляецца, што той самы 36-гадовы мужчына паўгода размяшчаў у інтэрнэце каментары, якія абражалі Лукашэнку, а таксама неаднаразова пераводзіў грошы для фінансавання «экстрэмісцкай дзейнасці».

У выніку ўсім удзельнікам акцыі выстаўлены абвінавачанні па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса:

ч. 2 арт. 339 (злоснае хуліганства);

арт. 361-2 (перадача грашовых сродкаў для яўнага забеспячэння дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання);

ч. 1 арт. 368 (публічная абраза Лукашэнкі);

ч. 4 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, здзейсненае групай асоб па папярэдняй змове);

Да пяці з іх з санкцыі пракурора прыменена мера стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту.

Магчыма, гаворка ідзе пра Ігара Цяпцеева, Юрыя Несцярэнку, Віктара Грынько, Валерыя Балабешку, Уладзіміра Савельева, Ігара Цікача, удакладняе «Вясна».

Чытайце таксама:

Жыхара Гомеля асудзілі на пяць гадоў строгага рэжыму

«У яго няма ніякай агрэсіі да рэжыму». Палітвязень, які сядзеў з Эдуардам Бабарыкам, расказаў пра яго

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
27