Леў Дзяньгоў. Фота: aif.ru

Леў Дзяньгоў. Фота: aif.ru

26 мая на базе БНБК запланаваны I біятэхналагічны форум Саюзнай дзяржавы, на які Дзяньгоў запрошаны ў якасці аднаго з ганаровых гасцей, піша Office Life.

Леў Дзяньгоў — вядомая фігура ў палітычным і грамадскім жыцці Расіі, а з нядаўніх часоў — і ў біятэхналагічнай галіне абедзвюх краін. Ён ураджэнец Мінска, вучыўся ў адной са сталічных школ, але вышэйшую адукацыю атрымаў у Расіі і Нямеччыне. Яго прозвішча стала шырока вядома ў другой палове 2010-х у сувязі з асабістым удзелам у працэсе вызвалення з-за крат у Лівіі расійскіх і беларускіх грамадзян. Таксама Дзяньгоў — муж салісткі групы «А-Студыё» Кэці Тапурыя.

У канцы 2022 года Леў Дзяньгоў стварыў кампанію «Адам бія». Па паведамленнях СМІ, у пачатку 2023-га яна заключыла кантракт на рэалізацыю прадукцыі БНБК на расійскім рынку на суму 11,82 млрд расійскіх рублёў (каля $150 млн). У пачатку гэтага ж года Леў Дзяньгоў стаў дарадцам кампаній CITIC International Investments і CITIC Construction у Расіі і Беларусі. Адна з іх, СІТІС International Investments, з'яўляецца адным з заснавальнікаў і ключавых акцыянераў БНБК. У стварэнні карпарацыі бралі таксама ўдзел беларуская дзяржава і група кампаній з Вялікабрытаніі і ААЭ (пазней іх склад зведаў змены).

Афіцыйна комплекс па вытворчасці кармоў, прэміксаў і амінакіслот, размешчаны ў Пухавіцкім раёне, быў запушчаны ў лістападзе мінулага года. Для забеспячэння яго сыравінай БНБК былі перададзеныя гаспадаркі ў пяці раёнах краіны з агульным зямельным фондам звыш 100 тыс. га.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
12