«У нас у краіне вельмі шмат кінолагаў, якія могуць навучыць сабак усякім розным навыкам… Буйных і агрэсіўных сабак кінолагі навучылі б і накіравалі іх у зону СВА (так у Расіі называюць вайну — НН) — хай дапамагаюць выцягваць параненых, у размініраванні ўдзельнічаюць. І як паказвае вопыт Вялікай Айчыннай вайны, яны могуць удзельнічаць і ў іншых справах», — сказаў Тумусаў.

Прапанова дэпутата прагучала на фоне абмеркавання Дзярждумай паправак да закона «Аб адказным абыходжанні з жывёламі», якія даюць рэгіёнам правы ўсыпляць бадзяжных сабак.

Чытайце таксама:

Што здарылася са шпіцам Лукашэнкі?

Чаму ласі прыходзяць у горад?

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
7