У Мінску пачала працу Міжнародная выстава ўзбраення і вайсковай тэхнікі MILEX-2023. Усе фота: modmilby / Telegram

У Мінску пачала працу Міжнародная выстава ўзбраення і вайсковай тэхнікі MILEX-2023. Усе фота: modmilby / Telegram

Адкрываючы выставу, міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін паведаміў, што на ёй прадстаўлена ў тым ліку «даўгавечнае» ўзбраенне мінулага стагоддзя, якое прайшло мадэрнізацыю.

«На маштабным зброевым аглядзе экспертнай супольнасці і грамадскасці прадстаўлены не толькі шырокі спектр прынцыпова новых, самых перадавых высокатэхналагічных узораў узбраення, але і даўгавечнага, надзейнага ўзбраення, якое распрацавана ў канцы і нават у сярэдзіне XX стагоддзя, але яшчэ не вычарпала закладзены ў яго патэнцыял і рэсурс, якое пасля глыбокай мадэрнізацыі і адаптацыі да сучасных умоў вядзення ўзброенай барацьбы значна павысіла сваю баявую эфектыўнасць, эксплуатацыйныя характарыстыкі і эрганоміку», — сказаў Хрэнін.

Віктар Хрэнін таксама заўважыў, што сярод гасцей мерапрыемства ёсць прадстаўнікі «практычных усіх рэгіёнаў свету», нягледзячы на ​​складаную абстаноўку. Паводле яго, гэта «красамоўна сведчыць аб тым, што ў нашай краіны ёсць шмат партнёраў, саюзнікаў і аднадумцаў».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?