Ігар Сергяенка. Фота: БелТА
Ігар Сергяенка сказаў, што пасля сакавіцкага паслання Лукашэнкі быў складзены пратакол яго даручэнняў, і сярод іх адно тычыцца працы рады па гістарычнай палітыцы.
Паводле яго, радзе даручана
«выпрацаваць рэкамендацыі па правядзенні адзінай дзяржаўнай палітыкі ў сферы гістарычнай памяці і арганізацыі работы па ўмацаванні нацыянальнай самасвядомасці, заснаваныя на навуковых падыходах і прынцыпах гісторыі беларускай дзяржаўнасці».
Гэтая праца, праўда, праводзілася нібыта і раней, але цяпер яе «неабходна актуалізаваць і, магчыма, напоўніць новым зместам».
Чытайце таксама:
Экскаватарная археалогія ў Магілёве. Прычым тут Марзалюк і палітычныя чысткі?





