Колькі менавіта было людзей у хостэле падчас пажару, пакуль дакладна не вядома. Фота: Wellington City Council

Колькі менавіта было людзей у хостэле падчас пажару, пакуль дакладна не вядома. Фота: Wellington City Council

Пажар у чатырохпавярховым доме з 92 пакоямі пачаўся каля поўначы на апошнім паверсе.

Прычына ўзгарання не называецца, але, як пішуць СМІ, будынак не быў абсталяваны распыляльнікамі вады і ў ім не спрацавала пажарная сігналізацыя. Частка будынка разбураная, улады спрабуюць высветліць прычыну інцыдэнту.

Больш за 50 чалавек удалося выратаваць, але ёсць некаторая колькасць людзей, месцазнаходжанне якіх невядомае.

«Гэта самы страшны кашмар для нас. Трагедыя для ўсіх пацярпелых. Мае шчырыя спачуванні тым, хто страціў блізкіх», — пракаментаваў маштаб бедства галоўны пажарны Велінгтана Нік Пает.

Адзін з жыхароў Loafers Lodge Тала Сілі распавёў новазеландскаму радыё, што ўначы заўважыў дым пад дзвярыма, адчыніў іх і ўбачыў, што ўвесь калідор быў у дыме. Ён скокнуў з акна на дах найбліжэйшага будынка, двума паверхамі ніжэйшага.

«Гэта было жудасна страшна, але ў мяне быў выбар — або скакаць з акна, або згарэць жыўцом», — сказаў ён.

Колькі менавіта было людзей у хостэле падчас пажару, пакуль дакладна не вядома. Па некаторых даных, іх было каля 90.

Loafers Lodge здае пакоі як на кароткі, так і доўгі тэрмін, часцяком паслугамі хостэла карыстаўся персанал бальніц, вахтавікі, будаўнікі, а таксама людзі з нізкім узроўнем дастатку.

Чытайце таксама:

«Сіл больш няма». Прэм'ер-міністр Новай Зеландыі Джасінда Ардэрн абвясціла аб адстаўцы

У Новай Зеландыі хацелі зладзіць дзіцячы турнір па адстрэле бяздомных катоў, але ўрэшце ўсё адмянілі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
12
Абуральна
0