Абломкі расійскай ракеты. Ілюстрацыйнае фота УСУ

Абломкі расійскай ракеты. Ілюстрацыйнае фота УСУ

У Кіеўскай адміністрацыі сказалі, што, паводле папярэдняй інфармацыі, падзенне абломкаў зафіксаванае ў Абалонскім, Шаўчэнкаўскім, Саломенскім і Дарніцкім раёнах сталіцы, паведамляе Бі-бі-сі.

«Выбухі ў Кіеве. Некалькі — у Саломенскім раёне. А ў Шаўчэнкаўскім, на тэрыторыю заапарка, упалі абломкі ракеты», — сказаў мэр Кіева Віталь Клічко.

Раней на большай частцы тэрыторыі Украіны была абвешчаная паветраная трывога.

Па словах кіраўніка ваеннай адміністрацыі Кіева Сяргея Папко, была здзейсненая «комплексная атака з розных кірункаў адначасова, з ужываннем БПЛА, крылатых ракет і, верагодна, ракет балістычнага тыпу».

Папко называе атаку «выключнай па сваёй шчыльнасці — максімальная колькасць ракет за самы кароткі прамежак часу».

Паводле яго слоў, пераважная большасць ракет была знішчаная.

Папко ўдакладніў, што найбольшыя пашкоджанні зафіксаваныя ў Саломенскім раёне — там было ўзгаранне нежылога памяшкання і некалькіх аўтамабіляў.

Мэр Кіева Віталь Клічко паведамляў раней, што, паводле папярэдняй інфармацыі, у Саломенскім раёне ёсць трое пацярпелых.

Начная атака на Кіеў — восьмы паветраны напад на ўкраінскую сталіцу з пачатку мая.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
55