Рэджэп Таіп Эрдаган і Уладзімір Пуцін. Фота: Vyacheslav Prokofyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
Па папярэдніх падліках, Эрдаган атрымаў 49,94% галасоў, Кылычдароглу — 44,3%. Але яшчэ не апрацавана 10% бюлетэняў.
Для перамогі ў першым туры аднаму з кандыдатаў трэба набраць больш за 50% галасоў. Гэта значыць, можа быць другі тур выбараў.
Іншыя два кандыдаты на пост прэзідэнта Турцыі набралі зусім нязначную колькасць галасоў.
Рэджэп Таіп Эрдаган кіруе краінай фактычна з 2003 года, калі стаў прэм'ер-міністрам. Кемаль Кылычдароглу ўзначальвае Рэспубліканскую народную партыю, якую заснаваў бацька Турэцкай дзяржавы Кемаль Атацюрк, а зараз аб'яднаны Нацыянальны альянс. Паводле папярэдніх апытанняў, Эрдаган саступаў Кылычдароглу. З апошнім звязваюць надзеі на больш дэмакратычную будучыню.
Выбары праходзяць праз тры месяцы пасля разбуральнага землятрусу, у Турцыі падчас яго загінула 50 тысяч чалавек.
Чытайце таксама: