Працэс будзе весці Наталля Бугук, піша «Вясна».

Дзмітрыю 21 год і, мяркуючы па яго старонках у сацсетках, у мінулым траўні ён скончыў тэрміновую службу ў вайсковай частцы 3214 у Мінску. Учора хлопца дадалі ў «тэрарыстычны спіс» КДБ.

Паводле інфармацыі крыніц, падчас брутальнага затрымання Дзмітрый быў моцна збіты. У чым менавіта абвінавачваюць Гудзеева — праваабаронцам невядома.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
6