Роўна тры гады таму, 12 мая 2020 года, Віктар Бабарыка заявіў, што збіраецца балатавацца ў прэзідэнты. Фота: Наша Ніва

Роўна тры гады таму, 12 мая 2020 года, Віктар Бабарыка заявіў, што збіраецца балатавацца ў прэзідэнты. Фота: Наша Ніва

Чалавек, які адбываў свой тэрмін у ПК-1 у Наваполацку, пацвердзіў валанцёрам, што Бабарыка апошнім часам знаходзіўся ў памяшканні камернага тыпу. Таксама экс-прэтэндэнт у прэзідэнты сутыкаўся з магутным прэсінгам з боку супрацоўнікаў калоніі.

У прыватнасці, з ім забаранялася размаўляць іншым зняволеным — па словах крыніцы, чалавека, які загаворыць з былым кіраўніком банка, адразу маглі змясціць у ШІЗА.

Нагадаем, два тыдні таму стала вядома, што Віктар Бабарыка быў шпіталізаваны ў бальніцу ў ноч з 24 на 25 красавіка — далейшае месцазнаходжанне палітвязня невядомае.

Чытайце таксама:

Еўрапарламент заклікаў вызваліць Віктара Бабарыку

Былы палітвязень з наваполацкай калоніі расказаў, якога кампрамісу патрабавалі ад Бабарыкі

Сваякам Бабарыкі адмовілі ў прыёме да кіраўніцтва Дэпартамента выканання пакаранняў МУС

Клас
5
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
31