Вайскоўцы Эстоніі. Фота: Узброеныя сілы Эстоніі

Вайскоўцы Эстоніі. Фота: Узброеныя сілы Эстоніі

Такое маштабаванне мае некалькі важных кампанентаў:

— колькасць сухапутных войскаў будзе павялічаная ўдвая за кошт 10,5 тысячы байцоў;

— будзе створаны дадатковы рэзерв у 4 тысячы байцоў для даўкамплектавання асабовага складу існуючых падраздзяленняў і аднаўлення іх боегатоўнасці;

— дадаюцца падраздзяленні, якія змогуць ажыццяўляць знішчэнне ворага ўскосным навядзеннем і дадатковыя падраздзяленні сіл СПА.

«З пункту гледжання нацыянальнай абароны, вельмі важна, колькі ваенных пазіцый мае Эстонія. Урад Рэспублікі ўстанавіў новую верхнюю мяжу, яна складае 43 700 чалавек. Асноўнае павелічэнне адбываецца за кошт павелічэння сухапутнай абароны — у сухапутную абарону будзе адпраўлена больш за 10 000 рэзервістаў. Цяпер неабходна забяспечыць гатоўнасць і пастаянную падрыхтоўку гэтага складу, каб быць гатовым гарантаваць захаванне свабоды Эстоніі ад любой пагрозы», —растлумачыў міністр абароны Хана Пеўкур.

Ён таксама дадаў, што для падрыхтоўкі сілы абароны Эстоніі і Ліга абароны Эстоніі (Kaitseliit) арганізуюць маштабныя вучэнні «Ussisõnad». Падчас гэтых вучэнняў рэзервісты сухапутных войскаў будуць праходзіць павышэнне кваліфікацыі.

Падкрэсліваюць, што фармаванні ваеннага часу могуць быць прызначаныя толькі пасля абвяшчэння мабілізацыі. Такім чынам, верхняя мяжа ваеннага часу вызначае, колькі асабовага складу будзе мець у сваім распараджэнні камандуючы сіламі абароны пры аб'яўленні ваеннага становішча, не чакаючы распараджэнняў урада.

Асабовы склад ваеннага часу рыхтуецца тэрміновай службай і службай у запасе.

Чытайце таксама:

Збіццём «Кінжала» ўкраінцы пацвердзілі на практыцы тое, што было гіпотэзай — ЗША

Над Балтыйскім морам перахапілі тры расійскія самалёты

Улады Эстоніі плануюць прыпыніць удзел грамадзян Расіі і Беларусі ў мясцовых выбарах

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1