Кіраўнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын звязаўся з прадстаўнікамі кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава для перадачы пазіцый у Бахмуце з 10 мая.

«Я ўжо звязваюся з яго прадстаўнікамі, каб перадачу пазіцый пачаць ажыццяўляць неадкладна, для таго, каб 10 мая, у 00:00, роўна ў той момант, калі па нашых разліках мы цалкам вычарпаем свой баявы патэнцыял», — сказаў Прыгожын.

На яго думку, байцы спецназа «Ахмат» «абавязкова возьмуць» Бахмут.

4 і 5 мая Прыгожын выклаў серыю ролікаў, у якіх абвясціў, што ПВК «Вагнер» выведзе свае войскі з Бахмута 10 мая, калі не атрымае неабходных боепрыпасаў ад Міністэрства абароны.

Рамзан Кадыраў паведаміў, што «вагнераўцаў» у Бахмуце могуць змяніць байцы «Ахмата».

Ён заявіў, што вайскоўцы не пакінуць «добра ўмацаваныя пазіцыі» ва Украіне на фоне паведамленняў пра будучы контрнаступ УСУ, якія ён назваў «таннай прапагандай».

Чытаць таксама:

Істэрыкі Прыгожына паказваюць, што Расія можа быць бліжэйшай да 1917 года, чым мы думаем

Прыгожын заявіў, што выведзе «Вагнер» з Бахмута 10 мая

Прыгожын заявіў, што выведзе вагнераўцаў з Бахмута. Што думаюць на гэты конт УСУ

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
13
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3