«Мы ўсе ведаем, што гэтая стужка з'яўляецца сімвалам ваеннай агрэсіі на тэрыторыі Украіны. Адштурхоўваючыся ад рэкамендацый Венецыянскай камісіі, якая вельмі выразна канстатавала, што дзеянні ўладаў Рэспублікі Малдова з'яўляюцца апраўданымі, таму што дэманстрацыя сімвалаў, якія выкарыстоўвае армія РФ у цяперашняй вайне, можа стварыць небяспеку беспарадкаў і пагрозу нацыянальнай бяспецы. Гэта значыць, георгіеўская стужка цяпер з'яўляецца сімвалам ваеннай агрэсіі», — сказаў Чэрнеўцану.

«Што азначае, што ў Малдове забароненая вытворчасць, выкарыстанне, распаўсюджванне і нашэнне гэтага сімвала», — дадаў ён.

Чарнеўцану папярэдзіў, што паліцыя будзе фіксаваць і вывучаць кожнае парушэнне закона аб забароне на нашэнне георгіеўскай стужкі.

Ён адзначыў, што дазволена насіць георгіеўскую стужку толькі тады, калі яна з'яўляецца часткай медаля.

Клас
27
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2