«Дэмакратыя, свабода, канстытуцыйныя правы — гэтыя словы да гэтага часу гучаць для беларусаў як мара», якая амаль спраўдзілася ў 2020 годзе, але «на змену ёй прыйшоў кашмар дыктатуры і гібрыднай акупацыі», заявіла Святлана Ціханоўская ў амбасадзе Польшчы 3 мая.

Паводле яе словаў, сёння рэжым у Беларусі змагаецца з нашай гісторыяй, нашымі агульнымі героямі і нашай агульнай спадчынай.

Ціханоўская паведаміла аб працы над праектам новай Канстытуцыі Беларусі. «Я веру, што на гэты раз наша новая Канстытуцыя вытрымае выпрабаванне часам і мы вернемся да нашых традыцый дэмакратыі», — сказала яна.

Святлана Ціханоўская наведвае Ірландыю з 1 па 4 мая, нагадвае тэлеграм-канал «Позірк».

Клас
9
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
1