Аляксандр Сырскі з падначаленымі. Фота: тэлеграм-канал А. Сырскага

Аляксандр Сырскі з падначаленымі. Фота: тэлеграм-канал А. Сырскага

Камандуючы Сухапутнымі войскамі УСУ генерал-палкоўнік Аляксандр Сырскі прыехаў з праверкай на пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў на бахмуцкім напрамку, паведамляе РБК-Украіна.

«Прыехаў да нашых воінаў, якія выконваюць баявыя задачы на бахмуцкім напрамку», — распавёў ён.

Ён паведаміў, што разам з камандзірамі яны прынялі «шэраг неабходных рашэнняў», накіраваных на «забеспячэнне эфектыўнай абароны і нанясенне максімальных страт праціўніку». 

«Пагутарылі з абаронцамі Усходняга фронту. У цэнтры ўвагі пастаянна павінны быць людзі, ад салдата да камбрыга. Ніхто не павінен застацца ўбаку, бо менавіта дзякуючы іх самаахвярнасці і прафесіяналізму Бахмут трымаецца», — дадаў Сырскі.

Як сцвярджае РБК-Украіна, Масква паставіла сабе чарговы дэдлайн акупацыі Бахмута — 9 мая. А потым, паводле адной з версій, Уладзімір Пуцін можа абвясціць на гэтай «пераможнай ноце» аб заканчэнні вайны: маўляў, «усе мэты СВА выкананыя, украінская армія разбітая».

Чытаць таксама:

ЗША: Са снежня на вайне ва Украіне загінулі 20 тысяч расіянаў, многія з іх — у Бахмуце

«Больш, чым войска Чэхіі або Венгрыі». УСУ распавялі, колькі расіян ваюе пад Бахмутам

Камандуючы Усходняй групоўкай войск УСУ патлумачыў, чаму яны працягваюць утрымліваць Бахмут

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1