Пясочніца знакамітая сваімі сэтамі з фіксаваным коштам у кожным фуд-траку. У гэтым годзе іх два — «Пясочніца» за 14 рублёў і Coca-Cola за 11,90. Гэта на 2 рублі даражэй, чым у мінулым сезоне.

Пунктаў з ежай сёлета будзе 15. Сярод іх два новыя: мексіканская кухня ад Dontacos і бургеры ад Burger Bro.

Акрамя сэтаў, у кожнага фуд-трака ёсць сваё меню. Бургеры каштуюць у межах 14—20 рублёў, піца — ад 11 да 22 рублёў, блінцы — 8,5—11,5 рубля. Хот-догі ад 8 рублёў, а марозіва ад 3,5 рубля за шарык. Напоі можна знайсці ад 1,5 рубля за гарбату і ад 4 — за кактэйлі і ліманады. Прадаецца і алкаголь.

Акрамя новых кропак з ежай, на пляцоўцы з'явілася яшчэ адно графіці ва ўсю сцяну. Шмат месцаў, дзе можна пасядзець. Гэта і столікі пад адкрытым небам, а яшчэ пад парасонамі і ля экрана. Ёсць арэлі з мяккімі сядзеннямі.

На арэлях адпачывае Кацярына. Дзяўчына чакае сяброў і пакуль што прыглядаецца да абстаноўкі.

— Прыходжу сюды ўжо, напэўна, трэці год. Тут прыгожа, ежа часцей за ўсё смачная. Люблю танчыць, калі тут майстар-класы праводзяць. Цяпер не вельмі весела, але ўпэўненая, што далей будзе лепш. Найбольш люблю вішнёвы ліманад і блінцы.

На ўвесь летні сезон арганізатары абяцаюць цікавыя забаўкі і кірмаш падарункаў «Гарошак Маркет». А папрацаваць можна будзе ў каворкінгу з Wi-Fi.

Пляцоўка будзе працаваць штодзень з 12.00 да 23.00 па адрасе Куйбышава, 45. На вечар суботы 29 красавіка запланаваная вечарына з канцэртам з нагоды адкрыцця пляцоўкі.

Чытайце таксама:

«Найлепшая вуліца» ўсё ж вяртаецца. Займацца праектам будзе новая каманда. Чаго чакаць?

Мужчын напружваюць паркі, а жанчын — вузкія вулачкі

Клас
4
Панылы сорам
10
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2