Мікалай Чаргінец падчас адкрыцця музея — у цэнтры фота. Фота: Аляксей Мацюш, sb.by

Мікалай Чаргінец падчас адкрыцця музея — у цэнтры фота. Фота: Аляксей Мацюш, sb.by

Як апісвае падзею дзяржаўная прэса, Чаргінца сустракалі «громам апладысментаў і ваенным аркестрам».

У экспазіцыі музея, як вынікае з фотасправаздачы дзяржаўных СМІ, прадстаўленыя яго кнігі, медалі, дыпломы, адзенне, фрагменты зброі.

Так выглядае школьны музей, прысвечаны асобе Мікалая Чаргінца. Фота: Аляксей Мацюш, sb.by

Так выглядае школьны музей, прысвечаны асобе Мікалая Чаргінца. Фота: Аляксей Мацюш, sb.by

У снежні 2022 года згаданую мінскую школу ўжо назвалі імем Чаргінца, хоць звычайна школы называюць імёнамі людзей ужо пасля іх смерці.

84-гадовы Чаргінец піша на рускай мове. Атрымаў вядомасць як аўтар міліцэйскіх дэтэктываў «Следствие продолжается», «Финал Краба», «Служба — дни и ночи», «Вам — задание», «За секунду до выстрела».

Самым скандальным творам Чаргінца з'яўляецца раман «Тайна Овального кабинета», у якім з шэрагам інтымных сцэнаў пісьменнік апісаў кіраванне прэзідэнта ЗША Біла Клінтана.

З прыходам да ўлады Аляксандра Лукашэнкі Чаргінец падтрымаў яго. Больш за дзесяць гадоў ён узначальваў камісію міжнародных спраў у Савеце Рэспублікі (1996—2008), у 2001-м быў даверанай асобай Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах.

Чаргінец з'яўляўся першым кіраўніком Саюза пісьменнікаў Беларусі (СПБ), створанага ў 2006-м, калі частка літаратараў, якая знаходзілася на прадзяржаўных пазіцыях, выйшла з адзінага Саюза беларускіх пісьменнікаў (СБП), які існаваў яшчэ з сярэдзіны 1930-х гадоў. СПБ атрымаў дзяржаўную падтрымку, памяшканні ў будынку Дома літаратараў у цэнтры Мінска, а таксама кантроль над дзяржаўнымі літаратурнымі выданнямі. Што тычыцца «недзяржаўнага» СБП, то ў 2021 годзе Вярхоўны суд яго ліквідаваў.

У час, калі Саюзам пісьменнікаў кіраваў Чаргінец, наклад калісьці папулярнага штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва» зменшыўся амаль у дзесяць разоў. З ведама Чаргінца імёны шэрагу вядомых пісьменнікаў былі ўнесеныя ў так званыя «чорныя спісы» дзяржаўных выдавецтваў.

У 2022-м Чаргінец стаў ганаровым старшынём СПБ, Лукашэнка даў яму званне народнага пісьменніка Беларусі, паставіўшы ў адзін шэраг з Якубам Коласам, Янкам Купалам, Максімам Танкам, Рыгорам Барадуліным і шэрагам іншых славутых аўтараў. Упершыню званне атрымаў той, хто піша па-руску.

Чытайце таксама:

Упершыню званне «народнага пісьменніка Беларусі» прысвоілі рускамоўнаму літаратару

Ці будзе што забараняць у новай Беларусі? Унікальны кейс «антыкніжнага рэжыму»

«Пенсія ў пісьменніка — як у бамжа». Мікалай Чаргінец выказаўся пра самога сябе, Алексіевіч і Шуневіча

Клас
3
Панылы сорам
15
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
20