Наступствы расійскай атакі ва Умані. Ракета трапіла ў жылы дом. Фота: МУС Украіны
З 23 загінулых 22 целы дасталі з-пад завалаў, яшчэ адзін чалавек памёр у бальніцы. Сярод загінулых — шасцёра дзяцей: трое хлопчыкаў (паўтара, 16 і 17 гадоў) і тры дзяўчынкі (8, 11 і 14 гадоў).
Усе загінулыя на гэты момант апазнаныя. Працаваў спецыяльны штаб, дзе сваякі маглі здаць біялагічныя ўзоры для ДНК-параўнання.
Выратаваныя з-пад завалаў 17 чалавек.
Яшчэ дзве жанчыны лічацца зніклымі без вестак.
«Усе службы спрацавалі зладжана і эфектыўна. Дзякуй ратавальнікам, паліцэйскім, работнікам камунальных службаў, дзясяткам уманчан, якія далучыліся да разбору абрушанага дома. Работа ішла вельмі хутка, усе спяшаліся. Да апошняга спадзяваліся знайсці пад заваламі жывых людзей», — адзначыў міністр.
Чытайце таксама:
«Глабальна мы гатовыя». Рэзнікаў расказаў, калі пачнецца ўкраінскі контрнаступ





