Боні Райт сыграла Джыні Уізлі, малодшую сястру Рона Уізлі, ва ўсіх васьмі фільмах франшызы пра Гары Потэра, нагадвае выданне focus.ua.

Боні і Эндру апублікавалі сумеснае фота, а Райт напісала: «У нас будзе дзіця! Так рада падзяліцца з ім гэтай цудоўнай Зямлёй».

Боні Райт і яе муж Эндру Лакока. Фота: іnstagram thisisbwright

Боні Райт і яе муж Эндру Лакока. Фота: іnstagram thisisbwright

Яна адзначыла, што дзіця павінна з'явіцца на свет у канцы 2023 года.

Боні Райт і Эндру Лакока пажаніліся ў сакавіку 2022 года на адкрытай цырымоніі ў экалагічным цэнтры ў Сан-Хуан-Капістрана, Каліфорнія.

Вяселле Боні і Эндру ў 2022 годзе. Фота: instagram thisisbwright

Вяселле Боні і Эндру ў 2022 годзе. Фота: instagram thisisbwright

Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 2012 годзе Боні Райт стварыла ўласную кінакампанію Bon Bon Lumiere, якая спецыялізуецца на стварэнні кароткаметражных фільмаў.

Да Эндру Лакока Боні сустракалася з акцёрам і мадэллю Джэймі Кэмпбэлам Баўэрам, які ў фільмах франшызы граў маладога Гелерта Грындэвальда. Пара была заручаная і рыхтавалася да вяселля, аднак Боні і Джэймі рассталіся.

Пасля ў Боні Райт былі адносіны з уладальнікам начнога клуба Сайманам Хамерштэрнам, які быў старэйшы за яе на 13 гадоў. Але ўжо ў 2015 годзе яны разышліся. Пра яе мужа Эндру Лакока амаль нічога невядома, Боні не распавядала, як і дзе яны пазнаёміліся.

Боні Райт і Дэніэл Рэдкліф. Кадр з фільма

Боні Райт і Дэніэл Рэдкліф. Кадр з фільма

Раней Дэніэл Рэдкліф, зорка фільмаў пра Гары Потэра, і яго даўняя сяброўка Эрын Дарк паведамілі аб нараджэнні першынца.

Клас
8
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1