Цела 9-гадовага хлопчыка было знойдзенае пад вокнамі яго дома ўвечары 27 красавіка. Паводле папярэдніх звестак, хлопчык вярнуўся са школы і вельмі не хацеў рабіць урокі. Аднак у яго бацькоў было іншае меркаванне на гэты конт. Пасля нядоўгай сваркі мама сказала хлопчыку, што яна пайшла ў краму і да яе прыходу ўсе ўрокі павінны быць зробленыя.

Неўзабаве пасля свайго сыходу маці атрымала паведамленне ад сына, у якім той сказаў, што ўсе яго цацкі можа забраць яго старэйшы брат.

«Можаш усе мае цацкі аддаць старэйшаму брату і ўрокі са мной можаш больш не вучыць», — напісаў ён.

Таксама хлопчык адправіў такое паведамленне і свайму брату. Пасля гэтага ён здзейсніў суіцыд.

Следчыя распачалі крымінальную справу паводле артыкула «давядзенне да самагубства».

Клас
1
Панылы сорам
17
Ха-ха
0
Ого
11
Сумна
57
Абуральна
6