Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Стала вядома, што апошнім чалавекам, які бачыў дзяўчыну жывой, быў 27-гадовы мінчук. Ён забраў яе на аўтамабілі і прывёз да сябе дадому, у прыватны сектар. Яны правялі разам ноч, а раніцай, як запэўніваў хлопец, дзяўчына пайшла, і больш ён яе не бачыў, піша міліцэйская газета «На страже».

Камеры відэаназірання пацвердзілі, што дзяўчына насамрэч прыязджала да мужчыны, але пасля гэтага знікла. Сам жа ён на наступны дзень чамусьці ездзіў у прыгарадную вёску Каралёў Стан.

Праверка на паліграфе паказала, што хлопец хлусіць, і ўрэшце ён вымушаны быў расказаць, як усё было насамрэч. Паводле яго, ён прывёз дзяўчыну да сябе. Там яны выпілі і ляглі спаць. А раніцай, калі ён прачнуўся, пабачыў, што дзяўчына ў ложку нежывая.

Хлопец спалохаўся, што яго абвінавацяць у забойстве, і вырашыў пазбавіцца ад цела. Пад вечар ён апрануў загінулую, вынес у двор і пасадзіў на пасажырскае сядзенне сваёй машыны. Затым вывез цела з горада і выкінуў у яму на сметніку, накрыўшы дываном і закідаўшы галінкамі дрэў. 

Следчыя знайшлі на сметніку зніклую і праверылі паказанні, якія цалкам пацвердзілася. Патолагаанатам пацвердзіў, што прычынай смерці дзяўчыны стала хвароба і алкаголь, прыкмет жа крыміналу выяўлена не было. Раны ж, якія знявечылі цела дзяўчыны, былі нанесеныя звярамі.

Якую адказнасць за спробы схаваць цела будзе несці хлопец, у публікацыі не ўдакладняецца.

Чытайце таксама:

Беларус і ўкраінка загінулі ў аўтакатастрофе, едучы са спатканне

У Бялынічах работніца дома-інтэрната крала грошы з картак старых і інвалідаў

У Аўстрыі беларус на фуры ўрэзаўся ў легкавік, за рулём якога быў 87-гадовы мясцовы жыхар

Клас
2
Панылы сорам
74
Ха-ха
2
Ого
11
Сумна
19
Абуральна
9