З 26 красавіка забаранілі наведванне лясоў ў Касцюковіцкім, Клімавіцкім, Краснапольскім, Крычаўскім, Магілёўскім, Мсціслаўскім, Слаўгарадскім, Хоцімскім, Чавускім, Чэрыкаўскім, Шклоўскім раёнах.

Уведзена абмежаванне ў Лоеўскім раёне Гомельскай вобласці. Яшчэ раней былі ўведзеныя абмежаванні ва ўсіх раёнах Брэстчыны і Гродзеншчыны, а таксама ў Салігорскім і Слуцкім раёнах Мінскай вобласці.

Пакуль цалкам зялёная Віцебская вобласць.

Чым адрозніваецца забарона ад абмежавання?

Пры ўвядзенні абмежаванняў бесперашкодна можна хадзіць у лес у грыбы або ягады толькі пешшу. Заязджаць на аўто і разводзіць вогнішчы забараняецца.

Калі дзейнічае забарона, то ўваход у лес закрыты ўсім. Праўда, як удакладняюць у Мінлясгасе, работнікі лясных гаспадарак, калі выяўляюць парушальніка, у большасці выпадкаў праводзяць з ім прафілактычную гутарку. А вось за развядзенне вогнішча або кінуты недакурак можна атрымаць штраф да 12 базавых велічынь. Калі праз вогнішча загарыцца лес, то штраф павялічваецца да 30 базавых адзінак.

Чытайце таксама:

Рэжым рыхтуецца да «партызанкі»? Леснікі змогуць ездзіць з мігалкамі, спыняць машыны і страляць — дэпутаты рыхтуюць змены

Мінлясгас таксама будзе рассылаць людзям эсэмэскі

Патушылі першы сёлета лясны пажар

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0