Пасля затрымання сілавікі паведамлялі, што ён удзельнічаў у «несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах», а таксама адміністраваў тг-канал «Па-беларуску», які публікаваў жарты і мемы на беларускай мове. ГУБАЗіК пісаў, што на канале прасоўваліся «лацінка і нянавісць да рускамоўнай сацыякультурнай прасторы». 

Дома ў яго знайшлі нацыянальны сцяг, герб «Пагоня» і іншыя рэчы з нацыянальнай сімволікай. Сілавікі асобна адзначылі, што хлопец уладальнік карты паляка. 

Андрэю ставіцца ў віну «актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак» (арт. 342 КК). Суд над палітвязнем распачнецца 3 траўня ў судзе Маскоўскага раёна Мінска. Справу будзе разглядаць суддзя Лідзія Целіца.

Падтрымаць Андрэя грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Андрэй Васільевіч Філіпчык

Чытайце таксама:

У Драгічыне «за палітыку» звольнілі журналіста раёнкі. А працы ў горадзе не знайсці

Мастака Генадзя Драздова абвінавачваюць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці»

Дзяўчыну забралі з працы і пасадзілі на трое сутак за нацыянальную сімволіку

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
7