У атмасферу было выкінута радыеактыўных рэчываў у 300 разоў больш, чым пасля атамнай бамбардзіроўкі Хірасімы ў 1945 годзе. Звыш 70% радыенуклідаў аселі на тэрыторыі Беларусі.

Чарнобыльская катастрофа аказала ўздзеянне на ўсе сферы жыццядзейнасці чалавека, ад яе наступстваў пацярпелі каля 2 мільёнаў жыхароў Беларусі, у тым ліку больш як паўмільёна дзяцей.

У гэты дзень улады ладзяць у Мінску мітынг памяці, таксама дэмакратычная апазіцыя праводзіла да 2019 года «Чарнобыльскі шлях». Зараз у Мінску правесці «Чарнобыльскі шлях» нерэальна. Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў замежжа з заклікам правесці жалобныя акцыі ў сваіх гарадах. У прыватнасці, шэсці пройдуць у Берліне, Варшаве, Вільні, Капенгагене, Кракаве, Нью-Ёрку, Таронта, Уроцлаве, Шчэціне.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
12
Абуральна
0