«Медэльін становіцца эпіцэнтрам талентаў і лічбавай трансфармацыі, і мы рады быць часткай гэтага ключавога тэхналагічнага хаба», — напісана на афіцыйнай старонцы EPAM у LinkedIn.
На сайце кампаніі адкрытыя 39 вакансій у Калумбіі.
У 2021 годзе EPAM купіў калумбійскую кампанію S4N, якая распрацоўвае ПЗ для найбуйнейшых у свеце рознічных сетак, страхавых і авіякампаній.





